Мяса вугра адлучыць ад костак, дробна нарэзаць, змяшаць з сухарамі, пасераванай цыбуляй і пятрушкай. Фарш пасаліць, паперчыць, ўбіць туды 2 яйкі і некалькі жаўткоў, дадаць трохі нарэзаных шампіньёнаў, 2 лыжкі смятаны і ўсё добра перамяшаць. Абкласці гэтай масай хрыбетную частку вугра так, каб ён здаваўся цэлай рыбай, абсыпаць сухарамі і запякаць на блясе, паліваючы маслам. Падаючы да стала, заліць соусам з абсмажанай у масле мукі, солі і цытрыны.
|