-1 кг бульбы,
-300 г грудзінкі,
-1 яйка,
-1 цыбуліна,
-3-4 зубкі часнаку,
-соль,
-алей для смажання.
У надраную на дробнай тарцы бульбу дадаць яйка, соль, дробна нарэзаную цыбулю, змельчаны часнок, усё перамяшаць. Выпечы аладкі. Прамытую грудзінку нарэзаць тонкімі скрылькамі, пасаліць. На добра змазаную тлушчам бляху ўкласці тры слаі аладак, пераклаўшы іх двума слаямі падрыхтаванай грудзінкі. Накрыць і паставіць у нагрэтую духоўку на 40 хвілін. Аладкі ўбіраюць тлушч грудзінкі, грудзінка - сок аладак. Страву падаць на стол у гарачым выглядзе.
|