-600 г бульбы,
-1 шклянка малака,
-3-4 ст. лыжкі мукі,
-1 яйка,
-100 г алею,
- соль,
-сода.
Бульбу абабраць, надраць на тарцы, адціснуць. Уліць гарачае малако (заварыць). Дадаць муку, яйка, соль, соду, добра перамяшаць. Лыжкай выкладваць невялікія аладкі на гарачую патэльню з алеем і смажыць з абодвух бакоў. Падаць са смятанай.
|