-1,2 кг бульбы,
- 0,5 шклянкі алею,
-400 г свінога фаршу,
-4 зубкі часнаку,
-соль,
-перац.
Абабраную бульбу надраць на тарцы, пасаліць. Бульбяную масу выкладваць лыжкай на моцна разагрэтую патэльню з алеем і абсмажваць з абодвух бакоў. Свіны фарш перамяшаць з соллю, перцам і дробна пасечаным часнаком. Аладкі пакласці ў жароўню, перакладваючы іх падрыхтаваным свіным фаршам, і паставіць у духоўку на 20-25 хвілін.
|