-1 кг абчышчаных памяранцавых бататаў (салодкай бульбы)
-1-1,5 ст.лыжкі добрага соевага соусу
-3/4 шклянкі мукі
-1/5 г.лыжкі солі
-дробка чорнага перцу
-сметанкавае масла для смажання
-соус: 200-250 г нетлустай смятаны (10 адсоткаў тлустасці лепш за ўсё)
-2 ст. лыжкі маянэза
-соль - па густу
-перац - па густу
-дробна нарэзаны шніт-цыбуля (пучок)
1. Бататкі сварыць да мяккасці. Зліць вадзіцу, астудзіць.
2. Расцерці іх у кашыцу і адразу у соевы соус . Муку - соль - перац туды ж. Ўсё змешваем, пакуль не атрымаем аднастайную масу.
3. Смажым іх абапал у патэльні з нізкімі краямі на малым агні і на не занадта вялікай колькасці сметанкавага масла.
4. Соус: ўсё кладзем ў якую-небудзь міску і размешваем.
|