-1,2 кг бульбы,
-1 цыбуліна,
-2 ст. лыжкі смятаны,
-2 ст. лыжкі мукі (крухмалу),
-1 яйка,
-соль,
-сала для падмазвання.
Бульбу абабраць, надраць на тарцы. Каб бульба не пацямнела, трэба спачатку сцерці па ўсёй паверхні таркі ачышчаную цыбулю. У бульбяную масу ўбіць яйка, дадаць смятану, муку, соль, усё перамяшаць. Выпякаць бліны на разагрэтай патэльні, падмазанай кавалачкам сала. Падаць са смятанай.
|