-1,2 кг бульбы,
-2 ст. лыжкі мукі,
-0,25 шклянкі сыраквашы,
-200 г сала,
-2 цыбуліны,
-сода на кончыку нажа,
-соль,
-сала для падмазвання.
Абабраную бульбу надраць на тарцы, змяшаць з мукой, сыраквашай, соллю і содай і адразу ж выпячы бліны на разагрэтай патэльні, падмазанай кавалачкам сала. На сале, нарэзаным кубікамі, падсмажыць нашаткаваную цыбулю. Бліны перакласці салам з цыбуляй і паставіць на 10-15 хвілін у духоўку.
|