-600 г маладой бульбы,
-1 ст. лыжка сметанкпвага масла,
-соль,
-кроп,
-мята.
Маладую бульбу аскрэбці, памыць, абсушыць, буйныя клубні разрэзаць. Бульбіну (калі дробная, то 2-3 штукі), галінку кропу, лісточак мяты і кавалачак масла пакласці на алюмініевую фольгу, пасаліць. Фольгу загарнуць такім чынам, каб не выцякала масла. Выкласці на бляху і паставіць у гарачую духоўку на 30-35 хвілін. Маладую бульбу ў фользе можна запячы і ў прысаку на кастры.
|