Разагрэць духоўку да 200 гр. С. Пакласці 750 г маладой бульбы ў форму для духоўкі. Разабраць цэлую галоўку часныку на долькі і змесцаваць іх паміж бульбінамі. Зверху пакласці некалькі кавалачкаў сметанкавага масла (50 г), заправіць соллю і чорным перцам і запякаць 30-40 хвілін, перавярнуўшы 1-2 разы, да залацістай скарыначкі. Пасыпаць парэзанай шніт-цыбуляй ці эстрагонам і падаваць з часныком, каб госці выціскалі сакавіты часнык са скуркі.
|