-бульба – 1 кг
-памідоры - 3 шт.
-кабачок - 1 шт.
-фарш мясны – 300 г
-сыр (цвёрды) – 150 г
-алей - 2-3 ст.л.
Бульбу пачысціць і нацерці на тарцы. Пасаліўшы, перамяшаць масу і выкласці ў патэльню з разагрэтым алеем. Раўнамерна размеркаваць па дне і абсмажыць аладку з аднаго боку. Затым аладку перавярнуць з дапамогай талеркі і абсмажыць з другога боку. Асобна абсмажыць мясны фарш. Памідоры нарэзаць долькамі, кабачок парэзаць саломкай. Бульбяную аладку выкласці ў змазаную форму для выпечкі. Зверху пакласці фарш, затым памідоры, кабачкі і, нарэшце, цёрты сыр. Паставіць форму ў разагрэтую духоўку і запякаць 30 хвілін пры 200 С да залацістай скарыначкі. Гатовую бульбяную аладку з кабачкамі перакласці на талерку, нарэзаць парцыённымі кавалкамі і падаваць да стала.
|