-бульба – 600 г
- рэпчатая цыбуля - 2 шт.
-яйка - 1 шт.
- мука – 80 г
-фарш – 200 г
-соль - па густу
-перац чорны (молаты) - па густу
На дробнай тарцы здрабніць бульбу і цыбулю. Адціснуць атрыманую масу і дадаць яйка, муку і соль. Фарш пасаліць, паперчыць, ўліць 3-4 сталовыя лыжкі вады і перамяшаць. Разагрэць масла ў патэльні, выкладваць па 1-2 ст.л. бульбяной масы, на яе - лыжку фаршу, а затым ізноў лыжку бульбяной масы. Абсмажыць, перавярнуць на другі бок і смажыць да залацістай скарыначкі. Выкласці дранікі на змазаную маслам бляху і запякаць да гатовасці ў духоўцы пры 180 С прыкладна 15 хвілін.
|