-бульба – 1 кг
-яйка - 3 шт.
- рэпчатая цыбуля - 3 шт.
-часнык - 2 зубчыка
- мука - 2 ст.л.
-вэнджаная каўбаса (кракаўская) – 200 г
-чорны перац (молаты) - па густу
-алей
-соль - па густу
для начыння:
- рэпчатая цыбуля - 2 шт.
-соль - 1 дробка
-капуста – 300 г
-перац (молаты) - па густу
-шампіньёны – 200 г
На дробнай тарцы здрабніць бульбу і цыбулю. Адціснуць атрыманую масу і дадаць здробнены часнык, яйка, соль, перац і муку. Для начыння капусту нарэзаць саломкай, здрабніць грыбы і цыбулю. Дадаць соль і перац, перамяшаць. На гарачую змазаную маслам патэльню выкласці нарэзаную кавалачкамі каўбасу, зверху - пласт бульбянай масы. Накрыць патэльню вечкам і смажыць пару хвілін. Затым па-над бульбай выкладваюць капусна-грыбнае начынне і зноў цёртую бульбу . Накрыць патэльню вечкам і смажыць каля 5 хвілін. Дранікі перавярнуць і смажыць да гатовасці. Да гарачых дранікаў падаць смятану з зелянінай.
|