-12 бульбін,
-2 ст. лыжкі мукі,
-1\2 шклянкі алею,
-2-3 цыбуліны,
-100 грамаў сала,
-1\2 шклянкі сыраквашы,
-соль.
Сырую бульбу дзярэм на дробнай тарцы (зрэшты, з памеркамі таркі можна імправізаваць), дадаць муку, сыраквашу, соль і старанна зьмяшаць. Бярэм патэльню, награем яе моцна, заліваем туды алей (не шкадуючы) і атрыманае цеста выкладаем на патэльню. Дранікі стандарнага памеру атрымліваюцца, калі цеста адмяраць сталовай лыжкай. Абсмажаныя (і амаль гатовыя) дранікі, перакласьці з дробнасечанай і абсмажанай сумесьсю з цыбулі і сала, і паставіць іх на кароткі час у цёплую духоўку.
|