-бульба - 10 шт.
-морква - 1 шт.
-часнык - 3 зубчыка
-яйка - 2 шт.
-соль,
-перац - па густу
- мука - 1-2 ст.л.
-алей (для смажання).
Вычышчаную сырую бульбу і моркву здрабніць на дробнай тарцы. Дадаць ўзбітыя яйкі, прапушчаны праз прэс часнык, соль і перац па густу. Усё старанна перамяшаць і дадаць муку. Абсмажыць дранікі на масле як аладкі.
|