-бульба – 600 г
-яйка - 3 шт.
-малако - 250 мл
-салера (разам з зелянінай) - 3-4 шт.
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-семечкі - 1 жменя
-часнык - 1-2 зубчык
-соль,
-перац - па густу.
Вычышчаную сырую бульбу, цыбулю, часнык нацерці на дробнай тарцы. Салеру разам з зелянінай дробна нарэзаць. Усё злучыць і добранька адціснуць. Дадаць малако, ўзбітыя яйкі, семечкі. Заправіць па густу соллю, перцам і старанна перамяшаць. Па лыжцы выкласці цеста на разагрэтую змазаную алеем патэльню і смажыць з двух бакоў да румянай скарыначкі як аладкі. Падаваць гарачымі са смятанай.
|