-алей - 1 ст.л.
-смятана - 3 ст.л.
-цукар - 2 ст.л.
-мак – 40 г
-бульба – 250 г
-яйка - 1 шт.
- мука - 1 ст.л.
-вада (кіпень) - 100 мл.
Мак заліць кіпенем, накрыць вечкам і пакінуць на 30 хвілін. Калі вада цалкам убярэцца і мак набракне, дадаць 1 ст. л. цукру, перамяшаць. Сырую вычышчаную бульбу нацерці на буйнай тарцы, дадаць яйка, муку, старанна перамяшаць і пасаліць. Сталовай лыжкай выкласці на гарачую змазаную маслам патэльню бульбяную масу, разраўняць і даць трохі схапіцца. Зверху пакласці 2 г. л. маку, разраўняць, каб мак размеркаваўся па ўсёй паверхні. Накрыць другім пластом бульбянай масы. Перавярнуць і абсмажыць з другога боку. Перакласці дранікі на змазаную маслам бляху і запякаць 7-8 хвілін пры 180 С. Гарачыя дранікі падаваць са смятанай, змяшанай з цукрам.
|