-грыбы (сушоныя) – 150 г
-алей - 2-3 ст.л.
- рэпчатая цыбуля - 2 шт.
-грыбны булён - 1/4 шклянкі
-соль - па густу.
Дранікі можна нафаршаваць грыбамі (мясны, рыбны фарш не падыходзіць, бо гэта прадукты бялковай групы). Для гэтага падрыхтаваную бульбяную масу пакласці ў выглядзе аладак на моцна разагрэтую патэльню, пакласці на кожную фарш і зверху зачыніць бульбянай масай. Абсмажыць з усіх бакоў да з'яўлення румянай скарыначкі.
Грыбны фарш.
Сушоныя грыбы адварыць і дробна насекчы, дадаць падсмажаную нашаткаваную цыбулю, ўліць трохі грыбнога булёна, каб фарш быў сакавіцей. Пасаліць і старанна перамяшаць.
|