-бульба – 1 кг
-тварог – 300 г
-яйка - 2 шт.
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-алей (для смажання)
-спецыі - па густу.
Чысцім бульбу і здрабняем блендэрам, можна на дробную тарку, цыбулю туды ж. і выкладваем на марлю каб сцёк лішні сок (сцячы павінна каля 1 шклянкі вадкасці). Выкладваем бульбяную масу ў міску і дадаем тварог, яйкі, соль і спецыі (можна перац чорны, маяран і молаты корань салеры). Усё змешваем, атрымліваецца такая кашка. Выкладваем на добра разагрэтую патэльню і смажым да залатога колеру.
|