-бульба (сырая) - ½ кг
-свініна – 300 г
- рэпчатая цыбуля - 3 шт.
- мука – 50 г
-смятана – 100 г
-кетчуп ці таматавая паста – 50 г
-яйка - 1 шт.
-соль,
-перац чорны (молаты) - па густу
-масла смятанкавае (для змазкі збанкоў).
Для пачатку натром бульбу на дробнай тарцы, у атрыманую масу дадаем 1 яйка, 2 сталовыя лыжкі мукі, трохі солі і чорнага перцу, можна яшчэ дадаць дробку соды. Старанна змешваем. З атрыманай масы на добра разагрэтым алеі абсмажваем аладкі да хрумсткай скарыначкі. Асобна на патэльні абсмажваем свініну, нарэзаную невялікімі кавалачкамі. Калі мяса падрумяніцца, дадаем нарэзаную цыбулю і ўсё разам абсмажваем, солім, перчым. Калі цыбуля падрумяніцца, дадаем 100 грамаў смятаны і кетчуп. Змешваем і тушым пад вечкам каля 5 хвілін. Соус гатовы. Збанкі змазваем смятанкавым маслам, можна яшчэ пакласці па маленькім кавалачку на дно, выкладваем пласт дранікаў, зверху - мясны соус, ізноў дранікі - соус. І так, пакуль дранікі і соус не скончацца. Ставім у разагрэтую духоўку на 30 хвілін. Дастаём, даём трошкі астыць і падаём.
|