- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-смятана - 3 ст.л.
-мясны булён - 3 ст.л.
-соль - па густу
-чарнасліў (без костачак) - 6 шт.
-масла смятанкавае - 1 ст.л.
-алей - 1 ст.л.
-цяляціна (паляндвіца) – 100 г
-бульба – 250 г
-яйка - 1 шт.
- мука - 1 ст.л.
Сырую вычышчаную бульбу нацерці на буйнай тарцы, дадаць яйка, муку, старанна перамяшаць і пасаліць. Сталовай лыжкай выкласці на гарачую змазаную маслам патэльню бульбяную масу і смажыць з 2-х бакоў як аладкі. Цяляціну адбіць, нарэзаць невялікімі кавалачкамі і абсмажыць на сметанкавым масле разам з чарнаслівам. Ўліць гарачы булён, заправіць соллю і перцам, тушыць на слабым агні, пакуль вадкасць не выпарыцца. Незадоўга да канчатка тушэння дадаць нарэзаную кольцамі і абсмажаную на алеі цыбулю. На дно глінянага збанка пакласці 2 драніка, затым - мяса з чарнаслівам, следам яшчэ 2 драніка. Заліць смятанай і паставіць у папярэдне прагрэтую да 140 С духоўку на 30 хвілін.
|