-бульба - 6 шт.
- мука - 2 ст.л.
-яйка - 1 шт.
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-алей
-смятана - 1 ст.л.
-часнык - 1 галоўка
-соль - па густу
-сода.
Вычышчаную сырую бульбу здрабніць на тарцы. Часнык прапусціць праз часныкадавілку, цыбулю дробна пасекчы. Змяшаць бульбу, цыбулю, часнык, дадаць смятану, муку, соду і ўзбітыя яйкі. Перамяшаць і выпякаць на гарачай змазанай маслам патэльні як аладкі. Да дранікаў падаць смятану ці смажаную цыбулю са скваркамі.
|