-бульба - 5 шт.
-грудка курыная - 1 шт.
-яйка - 2 шт.
-маянэз - 2 ст.л.
-часнык - 3 зубчык
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-спецыі - па густу
-соль - па густу.
Рэжам грудку невялікімі пласцінкамі, дадаем соль, спецыі і пакідаем на некалькі хвілін. Бульбу тром на тарцы прама ў ваду. Добранька прамываем - так бульба не пацямнее і будзе такой белай і залацістай, затым солім, пакідаем на некалькі хвілін і зліваем лішні сок. Дадаем яйкі, маянэз, курыцу, дробна парэзаную цыбулю, выціскаем часнык праз прэс і добра змешваем. Выкладваем на разагрэтую з алеем патэльню і смажым з двух бакоў, да залацістага колеру.
|