-бульба – 1 кг
-яйка - 1 шт.
-бульбяны крухмал - 2 ст.л.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-алей - 2-3 ст.л.
-соль - па густу
ДЛЯ МАЧАНКІ:
-грудзінка бекон ці карэйка – 300 г
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-мука - 1 ст.л.
-кмен - па густу
-соль - па густу
- перац - па густу
-смятана – 150 г.
Для падрыхтоўкі мачанкі вэнджаніну нарэзаць на невялікія кавалачкі, цыбулю пацерці на дробнай тарцы. Выкласці вэнджаніну і цыбульную масу на патэльню, падліць трохі вады, дадаць соль, перац, кмен. Тушыць каля 20 хвілін. Пакуль тушыцца мачанка, вымыць бульбу, пачысціць, яшчэ раз прамыць. Ачысціць цыбулю. Шараваць на дробнай тарцы бульбу і цыбулю, прычым напераменку і адразу змешваючы нацёртую масу (каб бульба не акіслялася). Дадаць узбітае відэльцам яйка, 2 сталовыя лыжкі крухмалу (ці мукі), перац, соль. Калі жадаеце атрымаць хрумсткія краі, дадайце 2 сталовыя лыжкі вады. Перамяшаць масу да аднастайнасці. Дадаць у мачанку лыжку мукі і загусціць страву. Заліць смятанай, перамяшаць. Тушыць, рэгулярна памешваючы, на слабым агні яшчэ каля 20 хвілін. Разагрэць алей на патэльні. Выкладваць бульбяную масу невялікімі аладкамі (фармуючы іх з дапамогай сталовай лыжкі). Абсмажыць з аднаго боку 2-3 хвіліны да утварэння румянай скарыначкі. Затым перавярнуць на другі бок, абсмажыць 1-2 хвіліны на агні ледзь мацней сярэдняга, затым зменшыць агонь, накрыць вечкам і давесці да гатовасці яшчэ 3-4 хвіліны. Дранікі падаваць да стала гарачымі. У асобнай місцы падаць мачанку.
|