-мак – 40 г
-цукар - 2 ст.л.
-бульбяная маса – 250 г
-алей - па густу
-смятана - 3 ст.л.
Мак заліць 5 ст. л. кіпеню, перамяшаць, накрыць і пакінуць на 30 хвілін. Дадаць 1 ст. л. цукру, перамяшаць. Духоўку разагрэць да 180 С. На патэльню наліць 1 ст. л. алею, як след яго разагрэць, пакласці трохі бульбяной масы, разраўняць і даць трохі схапіцца. Зверху пакласці 2 г. л. маку, разраўняць, каб мак размеркаваўся па ўсёй паверхні. Накрыць другім пластом бульбяной масы, больш тонкім, чым у калдунах. Перавярнуць і абсмажыць з другога боку. Паставіць у разагрэтую духоўку на 7-8 хвілін. Змяшаць смятану з пакінутым цукрам, падаць асобна.
|