-бульба - 1.5 кг
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-зялёная цыбуля - 3 шт.
-фарш (любы) – 1 кг
-яйка - 2 шт.
-зеляніна - па густу
-спецыі,
-соль - па густу.
Чысцім і тром на буйнай тарцы бульбу. Солім, перчым. Тром туды ж адну цыбуліну, разбіваем два яечка. Добра змешваем. Прыгатаваць фарш ці купіць гатовы. Солім, перчым яго. Дадаем дробна нарэзаную зялёную цыбулю і зеляніну. Змешваем. На разагрэтую патэльню наліваем алей і кладзём лыжкай бульбяную сумесь. Зверху ў сярэдзінку выкладваем трохі фаршу і зачыняем бульбяной сумессю. Смажым з двух бакоў да залацістай скарыначкі. смажыць трэба ледзь даўжэй, чым звычайныя дранікі, каб прапяклося мяса.
|