-курыца (фарш з грудак) – 200 г
-бульба - 5 шт.
-яйка - 2 шт.
- мука - 2 ст.л.
-алей (для смажання)
-соль - па густу
-перац - па густу
Сырую вычышчаную бульбу нацерці на буйнай тарцы. Адціснуць бульбяную масу, дадаць яйка, муку, старанна перамяшаць і пасаліць. Курыныя грудкі дробна пасекчы, пасаліць і паперчыць. З бульбяной масы рукамі сфармаваць аладку, у цэнтр аладкі пакласці курыны фарш і злучыць краі бульбяной аладкі. Прыстукнуць зверху і знізу, каб атрымалася аладка з начыннем. Паскладаць бульбяныя аладкі на бляху змазаную маслам, накрыць фальгой і запякаць пра 180 С каля 30 хвілін. За 15 хвілін да гатовасці зняць з дранікаў фальгу, каб утварылася румяная скарыначка.
|