-1,2 кг бульбы,
-2 ст. лыжкі мукі,
-0,5 шклянкі алею,
-соль.
Для грыбнога фаршу:
-50 г сушаных грыбоў,
-2 цыбуліны,
-50 г сметанковага масла,
-0,25 шклянкі грыбнога булёну,
-соль.
Для мяснога фаршу:
-400 г свініны (мякаць),
-2 цыбуліны,
-50 г сметанковага масла,
-соль,
- перац.
Для рыбнага фаршу:
-250 г рыбнага філе,
-15 г сушаных грыбоў,
-2 цыбуліны,
-1 яйка,
-100 г сметанковага масла,
-соль,
- перац.
Для яечнага фаршу:
-6 яек,
-2 цыбуліны,
-50 г сметанковага масла,
-соль.
Абабраную бульбу надраць на тарцы, частку бульбянай масы адціснуць, дадаць муку, соль, перамяшаць і адразу смажыць аладкі на добра разагрэтай патэльні з алеем. Гарачыя дранікі падаць са смятанай, сметанковым маслам, скваркамі, мочанымі брусніцамі і г.д. Дранікі можна нафаршыраваць грыбамі, мясам, рыбай або яйкамі. Для гэтага на аладку, выкладзеную на разагрэтую патэльню, пакласці фарш, зверху закрыць бульбянай масай, абсмажыць з абодвух бакоў да румянай скарынкі. Затым перакласці ў чугунок або жароўню, заліць негустой смятанай або растопленым маслам і паставіць на некаторы час у духоўку. Для грыбнога фаршу сушаныя грыбы адварыць, пасячы, дадаць падсмажаную нашаткаваную цыбулю, уліць грыбны булён (каб фарш быў сакавітым), пасаліць, перамяшаць. Для мяснога фаршу мяса прамыць, прапусціць праз мясарубку, змяшаць з падсмажанай цыбуляй, соллю і перцам. Для рыбнага фаршу філе рыбы прапусціць праз мясарубку, абсмажыць. Вараныя грыбы дробна пасячы і абсмажыць разам з пакрышанай цыбуляй. Усё перамяшаць разам з пасечаным яйкам, соллю і перцам. Для яечнага фаршу звараныя ўкрутую яйкі пасячы, змяшаць з падсмажанай нашаткаванай цыбуляй і соллю.
|