-бульба – 1 кг
-ласось (паляндвіца) – 500 г
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-яйка - 3 шт.
-крухмал - 3 ст.л.
-соль - 1 г.л.
-перац чорны - 1 г.л.
-алей (для смажання).
Бульбу ачысціць, прамыць і нацерці на тарцы. Таксама паступіць і з цыбуляй. Паляндвіцу ласося нажом парэзаць на маленькія кавалачкі прыкладна па 1 см. Змяшаць у місцы бульбу, рыбу і цыбулю, дадаць яйкі, крухмал. Пасаліць і паперчыць. Смажыць на моцным агні спачатку, затым перагортваць, змяншаючы агонь і пры неабходнасці зачыняць вечкам. Да дранікаў падаць соус. Для гэтага змяшаць маянэз, дробна сечаную зялёную цыбулю і нацёрты марынаваны агурочак.
|