-бульба (жоўтая крухмалістая) – 1 кг
-соль - па густу
-алей
-яйка - 2 шт.
- рэпчатая цыбуля (буйная) - 2 шт.
-сала свіное (сырое) – 100 г
-смятана - 150-200 г
для падачы:
-смятана.
Сырую вычышчаную бульбу нацерці на дробнай тарцы і выкласці на друшляк, каб сцёк сок. Пад друшляк паставіць талерку. Зліць бульбяны сок, а крухмал дадаць у бульбяную масу. Туды ж пакласці ўзбітыя з соллю яйка і перамяшаць. Сталовай лыжкай выкласці на гарачую змазаную маслам патэльню бульбяную масу і смажыць з 2-х бакоў як аладкі. На патэльні абсмажыць нарэзанае маленькімі кубікамі сала. Як толькі выпаліцца тлушч, дадаць нарэзаную тонкімі паўколамі цыбулю. Пакласці гатовыя дранікі на цыбулю з салам і патрымаць каля 10 хвілін на маленькім агні. Падаваць гарачымі са смятанай.
|