З варанага вычышчанага бурака выдаліць сярэдзіну мякаці, пасекчы і дадаць да яе злёгку абсмажаныя моркву і цыбулю, а таксама прыпушчаную капусту. Начыніць бурак, выкласці на ліст і запякаць, вышмараваўшы зверху смятанай. Падаваць з соусам бешамель ці смятанай. Пасыпаць зелянінай.
|