аўтар: Ірына Бяляева
-1 кг дробнай бульбы,
- алей для смажання,
-соль - па густу.
Для гэтага рэцэпту больш усяго падыдзе дробная бульбу з цёмна-ружовай лупінай. Бульбу дбайна вымыць шчоткай. У рондалі закіпяціць ваду, падсаліць. Пакласці бульбу і варыць да гатовасці. Ваду зліць, бульбу астудзіць. З аднаго боку кожнай бульбіны зрабіць па крузе надрэз, пазначыўшы такім чынам капялюшык грыба. Акуратна выразаць ножку. Абсмажваць у раслінным алеі "грыбы" невялікімі порцыямі да залацістай скарыначкі.
|