аўтар: Ірына Бяляева
-500 г капусты,
-2 ст. лыжкі манных круп,
-2 ст. лыжкі молатых сухароў,
-соль па густу,
-3 ст. лыжкі алею,
-0,5 шклянкі вады.
Капусту дробна нарэзаць, пакласці ў рондаль, дадаць ваду, 1 сталовую лыжку расліннага алею і тушыць да паўгатоўнасці. У кіпячую масу ўсыпаць тонкім струменьчыкам манныя крупы, варыць, бесперапынна памешваючы, 10-15 хвілін, пасаліць, размяшаць і злёгку астудзіць. Здрабніць масу можна блендарам. Сфармаваць катлеты авальнай формы, запаніраваць у сухарах і абсмажыць на раслінным алеі.
|