-1 кг бульбы,
-200 г яблыкаў,
-2 яйкі,
-0,5 г. лыжкі соды,
-1 г. лыжка сметанковага масла,
- 3 ст. лыжкі тоўчаных сухароў,
-2 ст. лыжкі мукі,
-60-80 г тлушчу для смажання,
-соль.
Бульбу памыць, зварыць у лупінах, астудзіць, абабраць, прапусціць праз мясарубку. Бульбяную масу змяшаць з маслам, расцёртым з жаўткамі, мукой, змельчанымі на буйной тарцы яблыкамі, содай, соллю і ўзбітымі бялкамі. Сфармаваць невялікія катлеты авальнай формы, укачаць іх у сухары і падсмажыць на моцна разагрэтым тлушчы.
|