-бульба - 3 шт.
-пячонка курыная – 400 г
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-аліўкавы ці сланечнікавы алей (для смажання)
-яйка - 1 шт.
-крухмал бульбяны - 1 ст.л.
Бульбачку чысцім і тром на самую дробную тарку. Пячонку здрабняем блендэрам да аднастайнага стану, дадаем цыбулю. Дадаем яйка. Добра змешваем з бульбачкай, солім па густу і кладзём адну лыжку крухмалу. Атрымліваецца вадкая маса, выкладваем сталовай лыжкай на патэльню, разагрэтую з маслам і абсмажваем пад вечкам з двух бакоў на сярэднім агні. Дранікі атрымліваюцца досыць тонкія і смажацца хутка. Есці можна і цёплымі і халоднымі, асабліва класна са смятанай
|