-фарш рыбны – 300 г
-грыбы (свежыя - белыя, чырвонагаловікі, падбярозавікі)
-яйка (варанае - 1 шт., сырое - 2 шт.) - 3 шт.
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-бульба - 10 шт.
- мука - 2 ст.л.
-соль,
-перац чорны (молаты) - па густу
-алей (для абсмажвання).
З рыбнай паляндвіцы прыгатаваць фарш. Цыбулю дробна нарэзаць. Грыбы можна папярэдне адварыць на працягу 10 хвілін. Нарэзаць невялікімі кавалачкамі. Злучыць усё вышэйпералічанае ў патэльні, паперчыць, пасаліць і падсмажыць да гатовасці рыбнага фаршу. Зняць з агню, дадаць пасечанае адваранае яйка. Бульбу ачысціць, нацерці на дробнай тарцы, адціснуць, дадаць муку, яйка, соль, перац. Перамяшаць да аднастайнай масы. Выкладваць лыжкай на распаленую патэльню з алеем бульбяную масу ў форме тонкіх аладак, зверху на іх - рыбны фарш і затуляць ізноў бульбяной масай, фармуючы лыжкай аладкі правільнай формы. Абсмажваць з двух бакоў на сярэднім агні да залацістага колеру. Паколькі рыбны фарш ужо гатовы, гэта зойме не шмат часу. Трэба толькі прасмажыць да гатовасці бульбу. Падаваць са смятанай.
|