-500 г мяса,
-3-4 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-3-4 шклянкі чырвонага паўсалодкага віна,
-4-5 сярэдняй велічыні свежых грыбоў,
-1 ст. лыжка моцнага мяснога булёна,
-1/2 шклянкі смятаны,
-3-4 зерне духмянага перцу,
-соль,
-зеляніна
Мякаць цяляціны сварыць у салёнай вадзе з карэннямі, цыбуляй і спецыямі, нарэзаць парцыённымі кавалкамі, абсмажыць з маслам, дадаць віно і выпарыць яго на слабым агні напалову.
Нашаткаваныя грыбы (лепш белыя ці шампіньёны) абсмажыць з маслам, дадаць булён, смятану, перац, соль, яшчэ раз пракіпяціць і выкласці ў жароўню з цяляцінай.
Вытрымаць пад вечкам у гарачай духоўцы 10-15 хвілін (калі соус вадкі, то заправіць мукой). Падаючы, гарніраваць адваранай бульбай, бульбяным пюрэ, адваранай гароднінай, упрыгожыць зелянінай.
|