- 500 г паляндвіцы ласося,
- 1 шклянка мукі,
- 1 яйка,
- 1/8 л белага сухога віна,
- 1/2 цытрыны (Лукулл выкарыстоўваў у сваёй кулінарыі самыя экзатычныя для Рыма прадукты),
- соль,
- аліўкавы алей для смажання.
З мукі, яйка, віна і солі прыгатаваць цеста і пакінуць яго на гадзіну. Рыбу спаласнуць, нарэзаць палоскамі, пасаліць, апырскаць сокам цытрыны. Даць трохі паляжаць.
Кавалкі рыбы абкачаць у муце, памачыць кожны кавалак у падрыхтаванае цеста і ўкласці ў посуд з кіпячым аліўкавым алеем так, каб кавалкі рыбы плавалі ў ім.
Абсмажыць да гатовасці. Падаць з зелянінай і мучнымі вырабамі (у наш час можна, па жаданні, з рысам, з таматавым соусам).
|