Ну, і вядома, кажучы пра старажытнарымскую кухню, нельга не ўспомніць Лукулла і лукуллавы балі
Калі стомлены бясконцымі бітвамі рымскі вайскавод Лукулл вярнуўся на радзіму, каб там у крузе вясёлых гулякаў правесці ў балях і забаўках апошнія дні свайго жыцця, ён заняўся вынаходствам незлічонай колькасці новых страў для свайго стала і напісаннем прац па кулінарыі.
Новыя стравы і прошаныя балі, на якіх яны падаваліся, зрабілі Лукулла больш знакамітым, чым ваеннае рамяство. Яго кулінарная фантазія была невычарпальнай.
Неапалітанцы дагэтуль шануюць вынайдзеныя Лукуллам стравы, якія калісьці ўпрыгожвалі яго знакамітыя банкетныя сталы: -алічы - сардзіны, смажаныя ў масле з прыправамі; -каламіры - каракаціцы, парэзаныя кружочкамі са свежай зелянінай; -піца а ля напалетана - залаціста-жоўты пірог, печаны на драўняным вугле (піца - таксама вынаходства Лукулла); -і вядома, яго неперасягнены рэцэпт падрыхтоўкі васьмінога.
|