- 500 г нарэзанай кубікамі паляндвіцы марской рыбы,
- 70 г цёртага сыра,
- 2 ст. лыжкі сечанай зеляніны,
- 2 ст. лыжкі сметанкавага масла,
- 2 ст. лыжкі мукі,
- 1/4 л малака,
- 2 яйкі,
- соль,
-прыправы - па густу,
- аліўкавы алей.
Сметанкавае масла растапіць на патэльні, спасераваць у ім муку, гэту масу развесці малаком і давесці да кіпення. Зняць з агню. Дадаць зеляніну, сыр, соль і жаданыя прыправы.
Змяшаць з папярэдне ўзбітымі жаўткамі - атрымаецца соус. Парэзаную кубікамі рыбную паляндвіцу патушыць у аліўкавым алеі і абліць соусам.
Асцярожна размешваючы, дадаць узбітыя бялкі. Форму вышмараваць аліўкавым алеем і выліць у яе масу.
Запякаць пірог у духоўцы, пакуль яго паверхня не стане залацістай. Сервіраваць вельмі тонкімі лустачкамі цытрыны (на банкетным стале Лукулла і цытрыны таксама былі).
|