-500 г свежых грыбоў,
-50 г белага хлеба,
-1 цыбуліна,
-1 яйка,
-1 ст. лыжка паніровачных сухароў,
-2- 3 ст. лыжкі алею,
-соль.
Свежыя грыбы (лепш масляк) ачысціць, старанна прамыць, апусціць на 2-3 хвіліны ў кіпень, зліць ваду. Грыбы разам з цыбуляй і замочаным белым хлебам двойчы прапусціць праз мясарубку. Дадаць яйка, соль, перамяшаць. З атрыманай масы сфармаваць біткі, укачаць іх у сухары і абсмажыць з абодвух бакоў. Да грыбных біточкаў падаць пюрэ з бульбы.
|