-500 г бульбы,
-1 шклянка нашаткаваных салёных рыжыкаў,
-3 ст. л. цёртага сыра,
-25-30 г смятаны,
-50 г масла.
Адварыце ў падсоленай вадзе бульбу ў мундзіры. Ачысціце яе, нарэжце лустачкамі і абсмажце ў масле. Салёныя рыжыкі нашаткуйце. Пакладзіце папечаную бульбу пластамі ў патэльню, перапластоўваючы яе рыжыкамі. Пасыпце цёртым сырам, абліце смятанай, апырскайце маслам і запячыце ў духоўцы.
|