-500 г свежых грыбоў,
-2 цыбуліны,
-2 бульбіны,
-2-3 ст. лыжкі смятаны,
-100 г сметанковага масла,
- соль,
-зелень.
Грыбы ачысціць, абліць кіпенем, прамыць, нарэзаць, выкласці на патэльню. Калі з грыбоў выпарыцца амаль ўся вадкасць, пакласці масла, дробна пакрышаную цыбулю і нарэзаную невялікімі кубікамі бульбу, дадаць соль і смажыць да гатоўнасці бульбы. Перад падачай на стол пакласці смятану, прагрэць, пасыпаць дробна нарэзанай зеленню пятрушкі і кропу.
|