-100 г сухіх баравікоў,
- 2 цыбуліны,
-2 кораня пятрушкі,
-3 ст. лыжкі расліннага алею,
-2 шт. гваздзікі,
-8 гарошын перцу,
-3 лаўровых ліста,
-карыца,
-1 цытрына,
-1 ст. лыжка мукі,
-1,5 ст. лыжкі воцату,
-соль.
Адварыць да паўгатоўнасці баравікі. Здробненую цыбулю і нарэзаныя дробна карані пятрушкі падсмажыць у рондалі з раслінным алеем, усыпаць 1 ст. лыжку мукі, развесці грыбным адварам і закіпяціць. Дадаць дробку карыцы, гваздзіку, перац, лаўровы ліст, нарэзаную лустачкамі цытрыну, соль па густу і воцат. Пакласці грыбы, накрыць вечкам, па баках рондаль намазаць цестам і паставіць у духоўку, каб стушыліся.
|