-200 г свежых маслякоў,
-1 вялікая цыбуліна,
-1 ст.л. мукі,
-2 ст.л. смятаны,
-сметанкавае масла,
-перац па густу,
-соль па густу.
З капялюшыкаў грыбоў акуратна зніміце скурку, прамыйце, парэжце на кавалачкі. Дробна парэжце рэпчатую цыбулю, абсмажце яе на масле, дадайце грыбы, пасаліце, пасыпце мукой, дадайце смятану, перац, выключыце агонь і патрымайце пад вечкам 10 хвілін. Выкладзіце ў салатнік, пасыпце зелянінай. Падавайце з варанай ці смажанай бульбачкай.
|