
- грачаная мука - 2 шклянкі
- малако - 4,5 шклянкі.
Дзве шклянкі самай лепшай грачанай мукі ўсыпаць
у чыста вычышчаную патэльню, паставіць у духавую печ,
каб мука падсмажылася.
Муку як мага часцей мяшаць, каб не падгарэла,
але каб раўнамерна падсмажылася.
Усыпаць муку ў 4,5 шклянкі кіпячага малака, жыва мяшаючы,
каб не было камякоў, паставіць у духавую печ.
Калі цеста паднімецца, значыць - гатова.
Ядуць са свежым растопленым маслам.

|