- апельсін - 3 шт.
- малако - 500 мл
- цукар ці мёд - 3 cт.л.
- апельсінавы лікёр (па жаданні) - 1 cт.л.
- карыца - 1/2 г.л.
- міндаль - 50г
- аўсянка - 150г
- ёгурт - 150г
- малако (тлустае) - 100г.
Неабчышчаны апельсін абліць кіпенем, нарэзаць скарынку саломкай. У рондальчыку закіпяціць малако з апельсінавай скарынкай, цукрам, лікёрам, карыцай і міндалем. Усыпаць аўсянку і пакінуць пастаяць на 10 хвілін на павольным агні. Зняць рондальчык з пліты і даць астыць. Ёгурт злучыць з тлустым малаком. Усе апельсіны пачысціць, падзяліць на долькі. 6 долек адкласці, астатнія нарэзаць кавалачкамі і разам з сокам пакласці ў аўсянку. Затым паставіць на 1 гадзіну ў халадзільнік, пасля чаго ўпрыгожыць страву адкладзенымі долькамі апельсіна і падаваць.
|