- 200 г грачанай мукі,
-200 г пшанічнай мукі,
-3 шклянкі малака,
-поўная дэсертная лыжка соды,
-3 яйкі,
-поўная дэсертная лыжка вычышчанага віннага каменя,
-2 лыжкі вады,
-лыжка масла.
200 г грачанай мукі і 200 г пшанічнай мукі размешваюць
у 3 шклянках халоднага малака, падліваючы яго патроху;
потым дадаюць 3 моцна разбоўтаных яйка і незадоўга да выпечкі
кладуць поўную дэсертную лыжку віннага каменя і поўную дэсертную
лыжку соды, распушчанай ў 2 лыжках вады.
З прыгатаванага цеста пякуць у масле або тлушчы маленькія бліны
і падаюць на стол з растопленым маслам і смятанай.
|