-3 шклянкі грачанай мукі
-2 шклянкі пшанічнай мукі
-1 шклянка слівак
-1 л цёплага кіпячонага малака
-25 г дрожджаў
-5 яйкаў (жаўткі)
-100 г сметанкавага масла
-200 г смятаны
-1 cт. л. цукру
-1 cт. л. солі
-6 яйкаў (бялкі)
У двух шклянках цёплага малака разводзяць грачаную муку і дрожджы.
Пасля 1-1,5 гадзіны закісання дадаюць жаўткі, расцёртыя са
сметанкавым маслам і смятанай, пшанічную муку,
астатняе малако, соль, цукар.
Усё дбайна вымешваюць лапаткай, пакуль цеста не будзе
адставаць ад яе, ставяць у цёплае месца на 1,5-2 гадзіны.
Асобна ўзбіваюць бялкі і сліўкі і злучаюць іх.
Кладуць гэтую сумесь у цеста, асцярожна размешваюць,
даюць пастаяць 10-15 хвілін і выпякаюць бліны.
|