-100 г грачанай мукі, калі яе няма, можна размалоць звычайную грэчку,
-100 г мукі пшанічнай,
-1/2 яйка,
-200 мл малака,
-10 г дрожджаў,
-4 г солі.
Муку заліваем 100 мл цёплага малака, дадаем дрожджы
і ставім у цёплае месца на 2 - 2, 5 гадзіны.
Затым уліваем у цеста 100 мл гарачага малака, дадаем соль,
яйка, размешваем і пакідаем яшчэ на 1- 1, 5 гадзіны.
Пасля чаго, не размешвая цеста, можна пачынаць выпякаць бліны.
Бліны падаюцца з маласольнай сёмгай (бялугай або селядцом)
і смятанай.
Рэцэпт шэф-кухара рэстарана пры гасцініцы "Марриотт Грандъ-Отель".
|