
Прасеяць 4 шклянкі грачанай мукі
(яе можна атрымаць, змалоўшы ядрыцу ў кавамолцы).
Трэцюю частку гэтай мукі развесці 0,6 л цёплай вады
з растворанымі ў ёй 25 г дражджэй.
Дбайна вымесіць і паставіць рошчыну ў цёплае месца,
накрыўшы ручніком.
Калі цеста паднімецца, дадаць астатнюю муку, па 1 г. лыжцы солі
і цукровага пяску, выбіць дбайна драўлянай лапаткай
і даць яшчэ раз падняцца.
Затым ўліць 0,2 л кіпеню, зноў вымесіць цеста і,
калі яно паднімецца ў трэці раз, папячы бліны.

|